День Роднай мовы
21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Цікава і пазнавальна прайшоў гэты дзень і ў нашай школе. У школьнай бібліятэцы арганізавана выстава кніг беларускіх пісьменнікаў, размешчаны выказванні вядомых людзей пра родную мову. Вучні 3- 11 класаў прынялі ўдзел у рэспубліканскім конкурсе “Буслік”. "Скарбы роднай мовы" пад такой назвай прайшла віктарына для вучняў 9 класаў. Для вучняў 8,10 класаў прайшоў моўны турнір "Вандроўка ў родную мову". Вучні 3 "Г" класа прадэманстравалі свае веданне беларускай мовы на адкрытым уроку літаратурнага чытання.