Тыдзень беларуская мовы і літаратуры
Якая прыгожая, мілагучная, мяккая і ў той жа час яскравая, звонкая, моцная, поўная наша мова. На кожны выпадак знойдзецца ў ёй і патрэбнае слова, і трапны фразеалагізм. На гэтай мове размаўлялі нашы дзяды і прадзеды, за яе змагаліся нашы продкі. Толькі гэтую мову мы можам назваць роднай, бо гэта мова нашай зямлі, нашых рэк, азёраў і лясоў. Але зараз беларуская мова пакрыху забываецца, “губляюцца” асабістыя словы, усё радзей чуеш яе на вуліцах… І, каб прывіць вучням цікавасць і любоў да роднай мовы, у нашай школе прайшоў тыдзень беларускай мовы і літаратуры. У рамках тыдня прайшлі фотавыставы, конкурсы чытальнікаў, віктарыны і літаратурныя гульні. Для дзяцей былі арганізаваны выставы “Пісьменнікі-юбіляры”, “Кнігі-юбіляры” і “Юбілейныя даты беларускага кнігадруку”. Таксама пачала дзейнічаць традыцыйная акцыя “Размаўляй са мной па-беларуску”.