Новости проекта
Хаю-хай, с вами Schools.by!
Система перешла на новый 2018/2019 учебный год
Ищем специалиста тех.поддержки в команду Schools.by!
Голосование
В каком лагере Вы бы хотели, чтобы отдыхал Ваш ребенок?
Всего 5 человек
Голосование
Знаете ли Вы, почему несовершеннолетний должен находиться дома в 23.00?
Всего 427 человек

Міжнародны дзень роднай мовы 21.02.2018

Дата: 21 февраля в 22:30, Обновлено 21 февраля в 22:31

Cёння ў свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забываць сваю мову, не шануе яе. Кожны народ 21 лютага адзначае Дзень роднай мовы. Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта.

Гэты дзень у нашай школе прайшоў пад дэвізам: "Рускай мове дай разгрузку - размаўляй па-беларуску!"

У рамках святкавання дня роднай мовы настаўнікі і вучні школы падрыхтавалі і правялі шэраг мерапрыемстваў. Знаемім з самымі цікавымі з іх.  Рэклама "Ветлівых слоў" прайшла ў пачатковай школе. У гэтай акцыі прынялі ўдзел усе класы. Усе пастараліся на славу! Пераможцамі сталі 2 “А” і  2 "В" клас. Малайцы!!! Вучні 1-2 класаў прынялі ўдзел у акцыі "“Мова=мама. Любім маму” ці “Якім будзе тваё першае слова на роднай мове”.  Дома вучні з бацькамі падрыхтавалі вершы на беларускай мове і зрабілі да іх малюнкі. Дзеці з задавальненнем чыталі вершы і дэманстравалі свае малюнкі. Вучняў 3-4 класаў  прынялі ўдзел у займальнай віктарыне "Літарынка".  Ранішнік "Мову  матчыну шануйце!" прайшоў у 2 "А" класе. Вучні чыталі вершы, адгадвалі загадкі, складалі прыказкі, слухалі беларускую музыку.

Прыгожым заключным акордам стала тэатралізаванае свята "Сустрэча з казкай" для пачатковай школы. Гледачы бурна апладыравалі артыстам 2-іх, 3-іх, 4-ых класаў і з нецярпеннем чакаюць новай сустрэчы.

На працягу дня для вучняў і настаўнікаў працавала гасцёўня "Гучы, роднае слова!". Для вучняў 7-х класаў прайшоў турнір знаўцаў беларускай мовы "На хвалях роднай мовы". 

Дзякуй удзельнікам і арганізатарам усіх мерапрыемстваў!

ФОТАГАЛЕРЭЯ

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.