Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 12 человек

Музейны занятак

Дата: 25 февраля 2020 в 22:04, Обновлено 25 февраля 2020 в 22:33
281 просмотр

Адна з традыцый 4 “А” класа – правядзенне заняткаў па прадмеце “Мая Радзіма – Беларусь” у Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеі.

На гэты раз занятак у  музеі прайшоў па тэме “Гарадзенцы у барацьбе з крыжакамі”. Вельмі цікава была даведацца, што каля 20 нападаў на наш горад здзейснілі крыжакі Тэўтонскага ордэна. У 1402 годзе адбыўся апошні паход крыжакоў на Гродна. У нашым горадзе ёсць тапанімічны напамін пра тагачасныя напады – вёска Падкрыжакі, якая цяпер уваходзіць ў межы горада. Даведаліся  вучні і пра знакамітага Давыда Гарадзенскага. У 1314 г. Давыд Гарадзенскі са сваёй дружынай разбіў крыжакоў, што напалі на Наваградак, а ў 1319 г. узначаліў пераможны паход гарадзенцаў на Прусію. Пскавічы паслалі к Давыду за дапамогай і той выратаваў горад ад крыжакоў. Наступны ўдар Ордэну Давыд нанёс у Мазовіі ў 1324 г., а праз два гады арганізаваў паход на Брандэнбург, у час якога быў па-здрадніцку (ударам нажа ў спіну) забіты наёмным польскім рыцарам. Воіны-гарадзенцы прынеслі цела свайго ваяводы дамоў на шчытах і пахавалі на беразе Нёмана каля старажытнай Каложы. 

 

ФОТААЛЬБОМ

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.