21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы
21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы! Ён адзначаецца ва ўсім свеце па ініцыятыве ЮНЕСКА, пачынаючы з 2000 года. Штогод у нашай школе ў гэты дзень праходзіць шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных роднай мове.
Вучні 3 "А" класа ўдзельнічалі ў лінгвістычным лато "Збяры прыказку", у гульні "Беларускае слова". На перапынку вучні з цікавасцю адгадвалі загадкі і разгадвалі рэбусы на беларускай мове.
Больш за ўсё запомніўся вучням удзел у акцыі "Перакладзі слова - атрымай цукерку".