21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы!
21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы! Ён адзначаецца ва ўсім свеце па ініцыятыве ЮНЕСКА, пачынаючы з 2000 года. Штогод у нашай школе ў гэты дзень праходзіць шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных роднай мове.
Вучні 1 "Б" класа ўдзельнічалі ў лінгвістычным лато "Збяры прыказку", у гульні "Востраў Гульняслоў". На перапынку вучні з цікавасцю адгадвалі загадкі і разгадвалі рэбусы на беларускай мове.
Больш за ўсё запомніўся вучням удзел у акцыі "Перакладзі слова - атрымай цукерку".