Вайна кранула кожнага з нас...
Даўно скончылася вайна, але не было сям'і, якую б яна ні кранула. Так адбылося і з сям'ёй вучня нашага класа Язэпчыка Глеба. Вось што ён нам расказаў.
Даўно скончылася Вялікая Айчынная вайна, хутка ляціць час. Мяняюцца пакаленні, але мы помнім тых, хто не шкадаваў сябе, свайго жыцця дзеля нас, рабіў усё, каб над нашай галавой свяціла яркае сонца і заўсёды было чыстае неба.
Не было сям’і, якую б ні кранула вайна. Усенароднае гора не абмінула і маіх родных. Я ведаю пра вайну ад маёй прабабулі Язэпчык Кацярыны Васільеўны.
Яна нарадзілася 17 мая 1925 года. У жыцці прабабулі было нямала цяжкасцяў.
- Памятаю, што было гэта 22 чэрвеня. Ранкам нешта загуло… Мы яшчэ спалі… Мабыць, бяда… - гаварыла Кацярына Васільеўна.
Яна перажыла фашысцкую акупацыю, а ў 1942 годзе была адарвана ад сям’і і саслана ў Германію, дзе правяла 3 гады, і пасля цяжкіх выпрабаванняў трапіла на Радзіму.
Пра вайну яна расказвала рэдка. А заканчвала аповед тым, што было вельмі цяжка і страшна. Зямля дрыжала ад выбухаў снарадаў. Працаваць прыходзілася і ў холад, і ў спёку, але прабабуля ўсё цярпліва зносіла, заставаючыся вясёлай, добрай, мужнай.
Я хачу, каб заўсёды пелі птушкі, вясной звінелі ручаі, каб сонца грэла і зелянелі дрэвы. Няхай будзе мір на планеце,мір патрэбен і дарослым, і дзецям!
Мы хочам, каб кожны ў радасці жыў,
Каб кожны дзяцей гадаваў і вучыў,
Мы клічам на свеце з’яднацца сяброў,
Каб полымя бойкі не ўспыхнула зноў!!!