Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 11 человек

Праект "Гучы,родная мова"

Дата: 21 февраля 2022 в 11:35
106 просмотров

Міжнародны дзень роднай мовы адзначаецца штогод 21 лютага з 2000 года. Ён быў заснаваны Арганізацыяй Аб'яднаных Нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры (ЮНЕСКА) для заахвочвання моўнай і культурнай разнастайнасці і шматмоўя.
У гэты дзень наша ўстанова адукацыі "Сярэдняя школа №26 г.Гродна імя А.М.Сівачова" рэалізавала праект «Гучы, родная мова», які рыхтавалі вучні разам з настаўнікамі. Былі задзейнічаны розныя класы, настаўнікі гісторыі, беларускай мовы і літаратуры, дадатковай адукацыі. Быў складзены тапаграфічны план школы, дзе былі пазначаны вуліцы, плошчы, завулкі — новыя адрасы школьных лакацый. Ім былі дадзены назвы ў залежнасці ад таго, які напрамак праекту там прэзентуецца.

Экскурсія па нашаму міні гораду пачалася з плошчы Святочная. Там размясціўся кірмаш і наша школьная батлейка. На кірмашы можна было пачаставацца стравамі беларускай кухні і набыць традыцыйныя беларускія сувеніры. Акрамя таго можна было азнаёміцца з фотавыставай "У глыбінях зямлі Нашых душ карані…". Вучні з дапамогай смартфонаў стварылі сучасны вобраз абранай асобы беларускага паходжання ці асобы, якая зрабіла ўклад ў развіццё беларускай культуры, гісторыі. Тут можна было ўбачыць касплэй на Ефрасінню Полацкую, Рагнеду, Міхася Чарота, Максіма Багдановіча і інш.

         З плошчы Святочнай госці і вучні адразу трапілі на вуліцу Моўная. На гэтай вуліцы ў дзяцей была магчымасць убачыць на свае вочы і пачуць запаветныя словы з вуснаў сапраўднага беларускага першадрукара Францыска Скарыны, які завітаў у нашу школу праз сівыя стагоддзі. Пранікненыя шчырыя словы асветніка выклікалі гонар за наш бясцэнны скарб - родную мову. І міжволі амаль у кожнага з прысутных з'яўлялася жаданне прыняць удзел у акцыях "Чытаем па-беларуску!"," З любоўю да роднай мовы", пад час удзелу ў якіх была магчымасць прадэманстраваць свае аратарскія здольнасці або здзівіць сябе і сяброў эрудыцыяй у афармленні пажаданняў роднай мове: росквіту і ззяння  кожным слоўкам, вытанчаным пералівам гукаў. А куточак "Смак роднай мовы " ярка, зрокава і захапляльна аднавіў у нашай памяці самыя сакавітыя беларускія словы!

         Далей — вуліца Фальклорная, на якой дзецi з вялiкiм захапленнем разгадвалi загадкi, спявалi беларускiя народныя песнi, складалi прыказкi, даведалiся якiя есць беларускiя гульнi i паспрабавалi пагуляць у іх.

А ў куточку "Казкi" вучнi разам з настаўнiкамi паглядзелi iнсцэніроўку ад вучняў 4 класа.

         На вуліцы Кінематаграфічнай вучні акунуліся ў свет беларускага кіно. Аб папулярных кінастужках, знятых у нашым горадзе, яны даведаліся з кінаафішы. Гэта і «Белыя росы», і «Без права на памылку», і «Мяне клічуць Арлекіна», і «Я родам з дзяцінства». Не выпадкова многія называюць Гродна беларускім Галівудам. А адчуць сябе сапраўднай Зоркай кінематографа дапамагла фотазона, да якой вяла Чырвоная дарожка. Падсілкавацца можна было ва ўтульным кафэ "Кінастужка".

На вуліцы Гістарычнай можна было сустрэць старасту горада і шчыта Панямоння Давыда Гарадзенскага, які стаў на абарону народа, культуры і мовы перад абліччам Тэўтонскага ордэна. Таксама навучэнцы маглі паглядзець міні выставу зброі Позняга Сярэднявечча.

         На вуліцы Нёманскай праходзіла гулянне Масленіцы. Хлопцы і дзяўчаты, апранутыя ў беларускія касцюмы, гукалі вясну, спявалі песні, танцавалі.

         Экскурсія завяршылася на вуліцы Этнаграфічнай выставамі ад школьнага кутка «Беларуская хатка» ад дома-музея Элізы Ажэшка. Адна з галоўных вуліц Гродна носіць яе імя. Элізу Ажэшку ў Гродне любілі і паважалі. І за літаратуру, і за тое, што ўзначаліла і дапамагала ўсім гарадзенцам, чые дамы загінулі пасля сур'ёзнага пажару. Навучэнцы азнаёміліся з фатаграфіямі, рэпрадукцыямі карцін, гербарыем, сабраным яе рукамі і арыгіналамі кніг паэткі.

         Рэалізацыя такога шматвектарнага праекту цесна звязана з аб'яўленнем 2022 года Годам гістарычнай памяці. Гістарычная памяць - гэта аснова культурнай пераемнасці пакаленняў і нацыянальна-грамадзянскай ідэнтычнасці. Грамадства ва ўсе часы адчувае запатрабаванне ў аднаўленні сувязяў з мінулым, са сваімі каранямі: любая эпоха спароджана папярэднім этапам гістарычнага развіцця і пераадолець гэтую сувязь, пачаць развіццё з нулявой адзнакі немагчыма.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.