Настаўнікі нашай школы запусцілі дыстанцыйны курс для падлеткаў па фарміраванню медыяпісьменнасці "Бачу.Чую.Разумею"
2019/10/01 настаўнік фізікі Фадзін С.М. і намеснік дырэктара, настаўніца англійскай мовы Фадзіна Т.Л. запусцілі аўтарскі МООС "Бачу.Чую.Разумею."
https://www.youtube.com/watch?v=mvCtgD9pgCc
Мэта курса: павышэнне медыяінфармацыйнай кампетэнтнасці падлеткаў.
Аўдыторыя курса: падлеткі (навучэнцы 8-11 класаў) і іншыя зацікаўленыя асобы.
Структура курса: прапанаваны курс складаецца з трох модуляў, якія адкрываюцца паэтапна (пасля засваення зместу папярэдняга матэрыялу). Студэнт вучыцца ва ўласным тэмпе, у зручны час і камфортных умовах.
Тэхнічныя патрабаванні:
- наяўнасць хуткаснага інтэрнэту, магчымасць працаваць з відэа і аўдыё.
- выкарыстанне браўзэра Google Сhrome
https://canvas.instructure.com/courses/1516405
САРДЭЧНА ЗАПРАШАЕМ!