Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 11 человек

Міжнародны дзень роднай мовы

Дата: 22 февраля 2020 в 21:20
428 просмотров

Cёння ў свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забываць сваю мову, не шануе яе. Кожны народ 21 лютага адзначае Дзень роднай мовы. Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта.

Штогод 21 лютага адзначаецца Мiжнародны дзень роднай мовы. Ён быў усталяваны ў 1999 годзе рашэннем 30-й сесii Генеральнай канферэнцыi ЮНЕСКА ў мэтах садзейнiчання прызнанню i выкарыстанню родных моў ва ўсiм свеце.

Паводле звестак ЮНЕСКА, у свеце iснуе каля 6000 «жывых» моў. Палова з iх знаходзiцца на мяжы знiкнення. На 96 % моў размаўляе толькi 4 % насельнiцтва. Не маюць пісьменнасці 80 % афрыканскiх моў. Штогод вымiрае каля дзесятка моў.

Галоўная мэта Міжнароднага дня роднай мовы – падтрыманне нацыянальных моў і культур, захаванне нацыянальнай адметнасці і нацыянальнай самабытнасці, забеспячэнне права кожнага грамадзяніна карыстацца роднай мовай і стварэнне ўмоў для гэтага з боку дзяржаўных органаў улады. Перш за ўсё названая праблема актуальная для так званых «малых» моў і моў нацыянальных меншасцей. Спецыфіка моўнай сітуацыі ў Рэспубліцы Беларусь у тым, што галоўным аб’ектам увагі ў гэты дзень становіцца беларуская мова – дзяржаўная мова краіны і мова тытульнай нацыі.

Родная мова шмат не патрабуе. Але калі ўжо назваў яе роднай, калі лічыш яе такой для сябе — павінен жа быць перад ёй хоць нейкі абавязак. Ці хоць часам пра яе думаць. Калі хоць палова з тых сямідзесяці чатырох працэнтаў, якія падчас апошняга перапісу назвалі роднай мовай беларускую, падумае аб яе лёсе — значыць, не ўсё яшчэ страчана. Хоць адзін дзень. Калі будзе яе афіцыйнае міжнароднае свята.

Калі ты чуеш яе — ці то сучасную літаратурную, ці змешаную "трасянку", або мясцовую дыялектную — ведай, што гэта ўсё яна — наша беларуская мова. Не адварочвайся, а прымі яе, бо яе месца ў тваёй краіне. Нашы бацькі, дзяды і прадзеды нямала зрабілі, каб беларуская мова была прызнаная як роўная сярод іншых моў свету.

 Дык не дай  загінуць ёй, жывой і непаўторнай, “з легендаў і казак” сатканай, “вобразнай, вольнай, пявучай”,  цудоўнай роднай мове.

21 лютага у нашай школе прайшоў пад дэвізам: "Рускай мове дай разгрузку - размаўляй па-беларуску!"

 Да дня роднай мовы  были аформлены тэматычныя стэнды

Рэклама "Ветлівых слоў" прайшла ў пачатковай школе. Вучні  прынялі ўдзел у акцыях "Мова=мама. Любім маму” і “Якім будзе тваё першае слова на роднай мове”.

На працягу Міжнароднага дня роднай мовы для вучняў і настаўнікаў працавала гасцёўня "Гучы, роднае слова!".

У 4 "А" класе прайшоў адкрыты квэст-урок беларускай мовы.

  

Для вучняў 5-11 классаў прайшоў шэраг мерапрыемстваў.

 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.