Кафедра беларускай філалогіі Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы запрашае прыняць удзел у "Займальнай алімпіядзе"
Шчыра запрашаем вучняў 9-11 класаў прыняць удзел у "Займальнай алімпіядзе" па беларускай мове і літаратуры.
Тэрміны правядзення 03 красавіка - 26 красавіка 2020 года.
Формы правядзення - завочная з выкарыстаннем дыстанцыйных тэхналогій, вочная.
Мэта алімпіяды:
- выяўленне і развіццё ў вучняў творчых здольнасцей і цікавасці да беларускай мовы і літаратуры;
- стварэнне неабходных умоў для падтрымкі адораных вучняў;
- рэалізацыя праектнага падыходу ў адукацыйным працэсе;
- прапаганда філалагічных ведаў.
Удзел у алімпіядзе бясплатны, па выніках выдаюцца дыпломы пераможцаў і сертыфікаты ўсім удзельнікам. Да ўдзелу запрашаюцца вучні 9-11 класаў і навучэнцы каледжаў. Рабочай мовай алімпіяды з'яўляецца беларуская.
Рэгістрацыя ўдзельнікаў ажыццяўляецца праз падачу заяўкі, у якой указваецца:
• прозвішча, імя, імя па бацьку ўдзельніка;
• школа, клас, адрас школы;
• адрас жыхарства;
• электронны адрас паштовай скрыні;
• мабільны тэлефон;
• прозвішча, імя, імя па бацьку настаўніка беларускай мовы і літаратуры;
• мабільны тэлефон настаўніка.
Заяўка і выкананая праца дасылаюцца на электронны адрас: kaf_bel@grsu.by
1 этап - завочны (03 красавіка па 20 красавіка 2020 года).
Заданне на першы этап:
Стварыць мастацкі тэкст у любой малой эпічнай форме (мініяцюра, абразок, гумарэска, навэла, апавяданне і інш.) на тэму “Маё падарожжа па родным краі”. Уключыць у змест тэксту тры сказы, у якіх выкарыстаны ўсе часціны мовы (акрамя выклічніка). Адзначаныя сказы выдзеліць курсівам.
Афармленне: тытульны ліст з указаннем школы і поўнага імя аўтара, тэкст работы, надрукаваны ў аб’ёме 1 старонкі праз 1 інтэрвал шрыфтам Times New Roman 14.
2 этап - вочны (з 20 па 26 красавіка 2020 года).
Складаецца з 2 выпрабаванняў:
• комплексная работа па беларускай мове і літаратуры;
• выразнае чытанне верша на памяць.
Падвядзенне вынікаў і ўзнагароджванне пераможцаў
Пераможцы і прызёры алімпіяды вызначаюцца журы па выніках праходжання двух этапаў. На падставе выніковых адзнак па ўсіх двух конкурсах вызначаюцца пераможцы і ўзнагароджваюцца дыпломамі 1-ай, 2-ой і 3-яй ступені.
Навучэнцы, якія прымалі ўдзел у алімпіядзе, атрымліваюць сертыфікаты ўдзельніка, а пераможцы алімпіяды атрымліваюць пераважнае права пры паступленні на вочную форму атрымання вышэйшай адукацыі па спецыяльнасці "Беларуская філалогія" ГрДУ імя Янкі Купалы ў выпадку спрэчнай конкурснай сітуацыі
Тэрміны | Мерапрыемствы |
---|---|
да 02.04.2020 г. | Падача заявак на ўдзел |
03.04.2020 г. | Дасланне мастацкага мінітэксту |
да 22.04.2020 г. | Падвядзенне вынікаў завочнага тура |
26.04.2020 г. | Вочны тур алімпіяды |
26.04.2020 г. | Узнагароджанне пераможцаў і ўдзельнікаў |
Кантакты:
Адрас: 230023, г. Гродна, вул. Леніна, 32-24
Тэлефон: 770964
E-mail: kaf_bel@grsu.by