Турнир на лепшага чытальніка вершаў на беларускай мове
29 студзеня ў межах прадметнай дзекады "Падарожжа па галактыцы Ведаў" прайшоў турнир на лепшага чытальніка верша на беларускай мове.
Мова! Родная мова! Матчына мова!
Так ласкава называем мы свой духоўны набытак.
Родная мова – гэта не толькі сродак зносін паміж людзьмі, жывая повязь пакаленняў, але і душа народа, люстэрка духоўнага жыцця. Кожны народ як найвялікшы скарб шануе родную мову, бо пакуль жыве мова, жыве сам народ, гэта як карані, якія трымаюць яго.
Беларуская мова мае непараўнальную мілагучнасць, сакавітае гучанне, спецыфічны каларыт.
У гэтым маглі ўпэўніцца вучні III-IV класаў, якія прынялі ўдзел у турниры на лепшага чытальніка вершаў на беларускай мове.
Пераможцамі турніра сталі:
1 месца
Скрыцкая Ульяна, III "Б" клас
Вановіч Дамініка , IV "А" клас
Еўстрат Соф'я, IV "В" клас
2 месца
Кейзер Марыяна, III "В" клас
Бахур Дзяніс, IV "Г" клас
3 месца
Пасюк Ева, III "Г" клас
Хакала Ілья, IV "Г" клас