Віншуем з перамогай!
24–25 лютага 2021 года ў Нацыянальным інстытуце адукацыі праходзіць заключны этап рэспубліканскага конкурсу работ даследчага характару (канферэнцыі) вучняў па вучэбных прадметах «Беларуская мова», «Беларуская літаратура», «Грамадазнаўства», «Сусветная гісторыя», «Гісторыя Беларусі». Мерапрыемства праводзіцца ў рэжыме анлайн на платформе Zoom.
24 лютага конкурсныя іспыты прайшлі па секцыях «Лінгвістыка» (вучэбны прадмет «Беларуская мова») і «Літаратуразнаўства» (вучэбны прадмет «Беларуская літаратура»). У мерапрыемстве прымалі ўдзел вучні ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі – пераможцы абласных (Мінскага гарадскога) этапаў конкурсу – з усіх рэгіёнаў краіны: Баранавічаў, Бабруйска, Барысава, Віцебска, Гомеля, Гродна, Горак, Жодзіна, Кобрына, Магілёва, Мінска, Светлагорска, Бераставіцкага, Воранаўскага, Глыбоцкага, Івацэвіцкага, Крупскага, Лунінецкага, Любанскага, Пастаўскага, Чавускага раёнаў.
Віншуем Сцефановіч Анжаліку і Балабушку Л.Я. з перамогай (Дыплом I ступені) на заключным этапе рэспубліканскага конкурсу работ даследчага характару (канферэнцыі) вучняў па вучэбных прадметах «Беларуская мова», «Беларуская літаратура».