Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 11 человек

«Гучы, родная мова»_ О школе в СМИ

Дата: 23 февраля 2022 в 22:08, Обновлено 10 марта 2022 в 22:14
74 просмотра

У школе са студзеня рэалізоўваецца праект «Гучы, родная мова».
Традыцыйна Міжнародны дзень роднай мовы адзначаецца 21 лютага. Па ўсёй рэспубліцы праходзяць мерапрыемствы, прысвечанныя да гэтага свята: арганізуюцца дыктоўкі, у школах і ўніверсітэтах праводзяцца выставы, а ў бібліятэках – адукацыйныя лекцыі. Сярэдняя школа №26 г.Гродна таксама прыняла актыўны ўдзел у святкаванні, прыгатаваўшы нямала сюрпрызаў для навучэнцаў і гасцей.

Па словах Таццяны Фадзінай, настаўніцы англійскай мовы СШ №26, праца над вывучэннем беларускай мовы, а таксама гісторыі Беларусі займае важнае месца ў жыцці ўстановы адукацыі. У школе са студзеня рэалізоўваецца праект «Гучы, родная мова», у рамках якога ўсе навучэнцы прымаюць удзел у стварэнні зон і інсталяцый, прысвечаных той ці іншай частцы гісторыі краіны:

photo_2022-02-21_20-27-45.jpg

– Пачатак гэтаму праекту быў пакладзены, калі я прапанавала навучэнцам дзевятых класаў рэалізаваць ініцыятыву, у рамках якой даследаваліся асобы, звязаныя з гісторыяй Гродна і Беларусі. Па выніку мы вырашылі зрабіць своеасаблівы касплей. Кожны навучэнец абраў сабе канкрэтнага дзеяча і дэталёва вывучаў біяграфію, характар. З гэтай ініцыятывы і вырас праект «Гучы, родная мова». Мы пачалі яго ў студзені і, як планавалі, завяршылі якраз да Дня роднай мовы.

photo_2022-02-21_20-27-52.jpgphoto_2022-02-21_20-27-53.jpg

Сутнасць гэтага праекта заключалася ў тым, каб стварыць зоны, у якіх раскрывалася б тая ці іншая частка гісторыі Беларусі. Інсталяцыі былі разбіты на так званыя вуліцы, па якіх навучэнцам і гасцям было прапанавана прагуляцца і здзейсніць падарожжа з эпохі ў эпоху.

– Намі быў створаны тапаграфічны план школы, дзе ўсім калідорам і памяшканням былі дадзены назвы. Сама экскурсія, якую мы праводзім для вучняў і гасцей, пачынаецца з «плошчы Святочная», дзе мы ўсталявалі школьную батлейку, арганізавалі кірмаш. Затым мы ідзем на «вуліцу Моўную», дзе праходзіць дыктоўка, якую вядзе адзінаццацікласнік у касцюме Францішка Скарыны. Далей ідзе лакацыя пад назвай «вуліца Кінематаграфічная». Так як у горадзе Гродна даволі шмат месцаў, дзе здымаліся фільмы айчыннага і замежнага кінематографа, мы вырашылі вынесці гэтую частку гісторыі ў асобную інсталяцыю, так званы «Беларускі Галівуд». У крыле пачатковай школы рэалізоўваліся фальклорныя забаўкі і экспазіцыі: беларускія гульні, прыказкі, казкі. Пасля гэтага ідзе «Гістарычная вуліца», – дадала Таццяна Фадзіна.

photo_2022-02-21_20-27-46.jpg

Для ўдзелу ў праекце запрасілі клуб Гродзенскага абласнога цэнтра турызму і краязнаўства. Многім навучэнцам вельмі спадабаліся гістарычныя касцюмы, і многія потым выказалі жаданне ўступіць у гэты клуб, каб пашырыць свае веды аб гісторыі Беларусі. Пасля «Гістарычнай вуліцы» ідзе «вуліца Нёманская», на якой адбываецца сустрэча Вясны і свята Масленіцы. Завяршае экскурсію «вуліца Этнаграфічная», на якой прадстаўлена экспазіцыя школьнага беларускага кутка, а таксама выязная экспазіцыя дома-музея Элізы Ажэшкі.

Актыўны ўдзел у стварэнні, напаўненні зон і інсталяцый прымалі як педагогі, так і вучні школы. Многія нават прымяралі на сябе ролі нацыянальных герояў і гістарычных дзеячаў падчас экскурсіі.

photo_2022-02-21_20-28-11.jpg

– Я лічу, што Міжнародны дзень роднай мовы – гэта вельмі важнае свята ўвогуле для любога народа, бо кожнай нацыі неабходна ведаць сваю родную мову. Бо без ведання мовы і гісторыі народ не можа існаваць. Таму я як патрыёт выказаў жаданне прыняць удзел у святкаванні Дня роднай мовы. Ёсць людзі, якія баяцца таго, што ў іх недастатковае веданне роднай мовы, але ніколі не позна пачаць яе вучыць, – падзяліўся Глеб Сегень.

photo_2022-02-21_20-27-58.jpgphoto_2022-02-21_20-28-06.jpgphoto_2022-02-21_20-28-03.jpg
photo_2022-02-21_20-27-54.jpg

https://grodnonews.by/news/zhizn/guchy_rodnaya_mova_u_syarednyay_shkole_26_g_grodna_prezentavali_nikalny_praekt_da_mizhnarodnaga_dnya_rodnay_movy.html

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.