Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 11 человек

ВЫНІКІ АБЛАСНОГА КОНКУРСУ ІНТЭРАКТЫЎНЫХ ПЛАКАТАЎ, БУКЛЕТАЎ, ПРЭЗЕНТАЦЫЙ, ВІДЭАРОЛІКАЎ “МОЙ РОДНЫ КРАЙ…”

Дата: 11 января 2019 в 21:39, Обновлено 11 января 2019 в 22:05
401 просмотр

Конкурс інтэрактыўных плакатаў, буклетаў, прэзентацый, відэаролікаў "Мой родны край…” (далей – конкурс) праводзіўся дзяржаўнай ўстановай адукацыі "Гродзенскі абласны інстытут развіцця адукацыі” з красавіка па снежань 2018 года.

Конкурс, прысвечаны Году малой радзімы, быў арганізаваны з мэтай стварэння ўмоў для захавання і папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны Гродзенскай вобласці па чатырох намінацыях: "Выдатныя мясціны нашага раёна”, "Гісторыя маёй малой радзімы”, "Культурная спадчына нашага краю”, "Славутыя землякі нашага краю”.На конкурс паступіла 98 заявак з 16 раёнаў вобласці: з іх па 16 работ у намінацыі "Выдатныя мясціны нашага раёна” і намінацыі "Гісторыя маёй малой радзімы”, 28 – у намінацыі "Культурная спадчына нашага краю”, 22 – у намінацыі "Славутыя землякі нашага краю”, 16 работ па зместу не адпавядаюць ні адной з указаных вышэй намінацый.Матэрыялы, якія паступілі на конкурс, выкананы пры дапамозе розных праграм і прадстаўлены 45 відэаролікамі, 26 прэзентацыямі, 14 буклетамі, 13 інтэрактыўнымі плакатамі. Неабходна адзначыць, што 90 % работ размешчаны ў сетцы Інтэрнэт, што дае магчымасць свабоднага доступу да рэсурсаў.

Найбольш змястоўныя, творчыя і арыгінальныя работы адзначаюцца дыпломамі інстытута:

Прэзентацыя "Страчаныя помнікі архітэктуры Гародні” (Шэйкін Дзмітрый Вадзімавіч, Гайдук Андрэй, Гаўрош Дар’я)  https://drive.google.com/drive/folders/1-8zDy8UJ5te6Zu_9GdTSnLaIeoDyTh2h адзначана дыпломам 3 ступені

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.