СЁННЯ — ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ.
У лютым у свеце адзначаюць Міжнародны дзень роднай мовы. Для нашага народа такой спрадвеку з’яўляецца беларуская. Яна прайшла доўгі шлях, на якім былі як часы росквіту, так і заняпаду. Выпадалі нават такія перыяды, калі беларуская мова ледзь не знікла, аднак, нягледзячы на ўсе перашкоды, вытрымала выпрабаванні і цяпер займае сваё пачэснае месца сярод іншых моў свету.
21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Цікава і пазнавальна прайшоў гэты дзень і ў нашай школе. У школьнай бібліятэцы арганізавана выстава кніг беларускіх пісьменнікаў, размешчаны выказванні вядомых людзей пра родную мову. Вучні 3- 11 класаў прынялі ўдзел у рэспубліканскім конкурсе “Буслік”. "Скарбы роднай мовы" пад такой назвай прайшла віктарына для вучняў 9 класаў. Для вучняў 8,10 класаў прайшоў моўны турнір "Вандроўка ў родную мову". Вучні 3 "Г" класа прадэманстравалі свее веданне беларускай мовы на адкрытым уроку літаратурнага чытання.
ЦІКАВЫЯ ФАКТЫ ПРА БЕЛАРУСКУЮ МОВУ
• Літаратурная беларуская мова надзвычай багатая: па розных ацэнках, яна налічвае ад 250 000 да 500 000 слоў.
• Беларускі філолаг Фёдар Янкоўскі вызначыў паміж беларускай і рускай мовамі 27 фанетычных адрозненняў, 43 марфалагічныя і болей за 20 сінтаксічных.
• Скульптурным увасабленнем адметнасці нашай мовы з‘яўляецца помнік літары «Ў» у Полацку (2003 год).
• Сусветна вядомы польскі паэт Адам Міцкевіч, які нарадзіўся на Навагрудчыне, шанаваў беларускую мову і лічыў яе найбольш захаванай і гарманічнай з усіх славянскіх моў.
• Паводле ЮНЕСКА, наша мова з’яўляецца самай мілагучнай пасля італьянскай.
• Беларуская мова мае тры алфавіты: кірылічны, самы распаўсюджаны сёння, пачаў ужывацца ў XIV ст.; лацінка з’явілася ў XVI ст.; па-беларуску арабскай вяззю пісалі татары, якія аселі ў Беларусі пасля ардынскіх набегаў.
• Згодна з данымі апошняга перапісу насельніцтва, носьбітамі беларускай мовы ў краіне з’яўляюцца каля 6 340 000 яе жыхароў. Па гэтым крытэрыі наша мова займае 69 месца ў сусветным рэйтынгу.
• Венгерскі матэматык і лінгвіст Андраш Корнай апублікаваў у 2013 годзе навуковую працу «Лічбавая смерць моў». Ён вывучаў тыя сусветныя мовы, якія знаходзяцца пад пагрозай вымірання ў інтэрнэце і ў элек- тронных прыладах. Беларускую мову вучоны аднёс да ліку бясспрэчна жывых.
КРЫНИЦА: http://www.braslav-star.by/2018/02/сёння-дзень-роднай-мовы-цікавыя-фак/