Майстар-клас "Першадрукары"
Вясеннія канікулы - добры час для новых адкрыццяў. Учора на майстар-класе "Першадрукары" вучні 6 класаў змаглі даведацца пра гісторыю кнігі сваімі рукамі.
Як легка зрабіць папірус дома, якое тайнае пісьмо можна на ім напісаць. Што такое клінапіс, і як выглядалі кнігі з гліняных дошчачак. А таксама кожны з удзельнікаў змог на хвілінку стаць Францыскам Скарынам. Дзеці з цікаўнасцю спрабавалі сябе ў ролі першадрукароў.