Тыдзень роднай мовы
21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы! Ён адзначаецца ва ўсім свеце па ініцыятыве ЮНЕСКА, пачынаючы з 2000 года. Штогод у нашай школе ў гэты дзень праходзіць шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных роднай мове.
У фае школы аформлены інфармацыйны стэнд "21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы", выстава твораў пісьменнікаў-юбіляраў "Гучы беларукае слова", беларускі куток. На другім паверсе аформлены стэнд "Беларуская мова ў малюнках".
20 лютага ў рамках святкавання Міжнароднага дня роднай мовы прайшла акцыя "Адзіны дыктант на прыз БРСМ".