Тыдзень роднай мовы
З 22 па 27 лютага 2021 года ў нашай школе пройдзе Тыдзень роднай мовы, прымеркаваны да Міжнароднага дня роднай мовы.
Ніякае багацце людзей не бывае даражэйшым за іх родную мову.
Якуб Колас
Мова! Родная мова! Матчына мова!
Так ласкава называем мы свой духоўны набытак.
Родная мова – гэта не толькі сродак зносін паміж людзьмі, жывая повязь пакаленняў, але і душа народа, люстэрка духоўнага жыцця. Кожны народ як найвялікшы скарб шануе родную мову, бо пакуль жыве мова, жыве сам народ, гэта як карані, якія трымаюць яго.
З 22 па 27 лютага 2021 года ў нашай школе пройдзе Тыдзень роднай мовы, прымеркаваны да Міжнароднага дня роднай мовы.