Сямейны інтэрнэт-чэлендж «#раЗАм з бацькам»
Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі запрашае прыняць удзел у рэспубліканскім сямейным інтэрнэт-чэленджы «#раЗАм з бацькам», прымеркаваным да Дня бацькі.
Праект накіраваны на захаванне традыцыйных сямейных каштоўнасцей, умацаванне і развіццё бацькоўска-дзіцячых адносін і папулярызацыю здаровага ладу жыцця.
Па словах сакратара Цэнтральнага камітэта БРСМ Юліі Зінкевіч, сямейны праект «ПапаЗал» трохі змяніўся. Напярэдадні Дня бацькі, які святкуюць па ўсім свеце ў трэцюю нядзелю чэрвеня, бацькам прапануецца ўключыцца ў інтэрнэт-чэлендж «#раЗАм з бацькам». Для гэтага трэба стварыць відэаролікі пра тое, як таты і іх дзеці разам займаюцца фізічнай культурай: ранішняй зарадкай, сілавымі практыкаваннямі, спартыўнымі гульнямі. Чэлендж пачнецца 18 чэрвеня і завершыцца 21 чэрвеня 2020 года.
Відэаролік павінен быць зняты ў гарызантальным становішчы да 1 хвіліны і выкладзены на асабістых старонках у сацыяльных сетках з хэштэгамі #папазал, #деньотца, #раЗАмзбацькам з 18 па 21 чэрвеня. Акрамя таго, ролікі неабходна суправадзіць тэкставым каментаром пра іх удзельнікаў, хэштэгамі праекта і абавязковай адзнакай @brsmby.
Варта адзначыць, што 1 чэрвеня па ініцыятыве моладзі Гродзенскай вобласці стартаваў сямейны рэспубліканскі маладзёжны праект «#раЗАм з бацькамi», падчас якога бацькі і іх дзеці пры падтрымцы валанцёраў «Добрае сэрца» добраўпарадкоўваюць дзіцячыя пляцоўкі.
НІА
па матэрыялах інтэрнэт-партала БРСМ
«Моладзь Беларусі»