Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 11 человек

Экалагічная акцыя “ Птушкі ля кармушкі”

Дата: 14 января 2021 в 18:34
129 просмотров

Штогадовая акцыя “Птушкі ля кармушкі”, якую ладзіць грамадская арганізацыя “Ахова птушак Бацькаўшчыны” (АПБ), пройдзе ў выхадныя 16-17 студзеня 2021года.

Чым больш людзей паўдзельнічае ў ёй, тым лепш атрымаецца адсачыць змены ў папуляцыях вераб’іных птушак і своечасова зрэагаваць на іх пры патрэбе.

Падлічыць птушак на кармушцы нескладана і нават весела, таму ў акцыі “Птушкі ля кармушкі” можна ўдзельнічаць усёй сям’ёй разам з дзеткамі. А каб прасцей было вызначыць від птушкі, АПБ размяшчае фото птушак, якіх можна сустрэць у нашай мясцовасці.

На кармушцы няцяжка сфатаграфаваць незнаёмую птушку, каб потым яе вызначыць.

Каб у дні акцыі да вас завітала больш птушак, павесьце кармушку загадзя і папаўняйце яе нясмажанымі несалёнымі чорнымі семкамі. Гэта ўніверсальная падкормка для птушак. Можна прычапіць да галінкі кавалачак несалёнага нясмажанага сала для сініц і дзятлаў. Але ні ў якім разе не кладзіце ў кармушку хлеб, батон і іншую ежу з чалавечага стала!

                                Як падлічыць птушак на кармушцы?

Каб паўдзельнічаць у акцыі, 16 і (або) 17 студзеня падлічыце віды і колькасць птушак кожнага віду на сваёй кармушцы на працягу адной гадзіны і перадайце дадзеныя арганізатарам. Для гэтага можна запоўніць простую форму (яна будзе працаваць з 16 студзеня да 18.00 17 студзеня) ці напісаць паведамленне ў FB або ВК.

Таксама можна размясціць фота птушак у Instagram c #птушкілякармушкі

Натхніцца для ўдзелу ў мерапрыемстве дапаможа анлайн-кармушка ў Белавежскай пушчы, адкуль ідзе жывая трансляцыя. Дзяліцца ўражаннямі і здымкамі, дапамагаць адзін аднаму з вызначэннем птушак можна ў тэлеграм-чаце «Ціў-ціў».

Мы заклікаем вас падтрымліваць птушак у суровыя марозныя дні: па-першае, птушкі адчуваюць недахоп корма з-за снегавога насцілу, па-другое, ім патрабуецца больш энергіі, а значыць – больш ежы. Кожны асабіста можа  падтрымаць птушак – зрабіць простую кармушку, якая стане сапраўдным паратункам для дзясяткаў вялікіх сініц, вераб’ёў, зелянушак і іншых гасцей!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.