Музейны занятак з майстар-класам “Кветка Радзімы – васілёк”
У рамках мерапрыемстваў, прысвечаных Году малой Радзімы, 12 верасня вучні нашага класа наведалі Музей Максіма Багдановіча.
У пачатку мерапрыемства дзеці даведаліся шмат цікавага пра кветку васілёк, якую вельмі любіў Максім Багдановіч. Паслухалі верш "Слуцкія ткачыхі" , убачылі выявы саміх паясоў і даведаліся гісторыю іх з'яўлення. Пагулялі ў гульню "Назаві кветку".
Напрыканцы мерапрыемства вучні зрабілі сваімі рукамі паштоўку з выявай васілька – кветкі-сімвала Беларусі, любімай кветкі Максіма Багдановіча.