Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 11 человек

Фестываль медыяадукацыі ў Мінску

Дата: 26 мая 2019 в 23:02
368 просмотров

19 мая 2019 года ў стартап-хабе “Імагуру” прайшоў Фестываль медыяадукацыі.

“Ідэя Фестывалю – сабраць разам беларускіх медыязорак. Вялікіх – якія ствараюць медыяпрастору Беларусі, і маленькіх – якія толькі асвойваюць азы медыяпісьменнасці і робяць свае першыя праекты, — кажа  Тамара Мацкевіч, адна з арганізатараў імпрэзы. —  Мы разлічваем, што ў працэсе ўзаемнага навучання, узаемнага натхнення з’явяцца новыя ідэі, і беларуская медыяпрастора будзе больш цікавай і бяспечнай”.

У праграме фестывалю :

1) Прэзентацыя медыяадукацыйных праектаў школьнікаў, дасланых на конкурс “Лаві фэйк!” 

2) Сустрэча з  ментарамі-медыяадукатарамі, экспертамі, медыяперсонамі.

3) Навучальная гульня, прысвечаная медыя і іх ролі ў адукацыі і грамадстве “На злом галавы”.

4) Прэзентацыя медыяадукацыйных рэсурсаў—2019.

5) Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу і ўручэнне сертыфікатаў педагогам.

6) Вольныя зносіны, планаванне новых праектаў у сяброўскай атмасферы.

На Фестываль запрошаны:

Вялікія медыязоркі (па сумяшчальніцтве - журы Фестывалю): Паўлюк Быкоўскі, Лявон Вольскі, Вінцук Вячорка, Марына Загорская, Мікалай Запрудскі, Валеры Мазынскі, Прэс-клуб Беларусь, Яўген Пугач, Таццяна&Сяргей Фадзіны

Малыя медыязоркі: школьнікі – аўтары медыяадукацыйных праектаў “Лаві фэйк!”

 Фотаздымкі з фотаальбома Фествалю:https://photos.app.goo.gl/tJGVY4SUZn16M384A

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.